<i>SD Maid 2/SE</i> - надзейны памочнік вашай АС Android, які падтрымлівае яе ў чысціні і парадку.

Ніхто не дасканалы і Android таксама.

* Праграмы, якія вы ўжо выдалілі, пакідаюць рэшткі пасля сябе.
* Увесь час ствараюцца журналы, справаздачы пра збоі і іншыя файлы, якія вам не патрэбныя.
* Ваша памяць назапашвае файлы і папкі, якія Вы не пазнаеце.
* Дублікаты фотаздымкаў у вашай галерэі.

Давайце не марудзіць... Дазвольце SD Maid/2 SE дапамагчы вам!

SD Maid 2/SE - гэта праграма і менеджар файлаў, якая ведае, якія праграмы стварылі файлы на вашай прыладзе. Яна параўноўвае файлы з усталяванымі праграмамі, каб дапамагчы вам бяспечна вызваліць месца.

✨ Ачыстка памяці пасля выдаленых праграм

Калі праграмы ствараюць файлы па-за прызначанымі для іх папкамі, то файлы могуць заставацца нават пасля выдалення праграм. Інструмент "Смецце" знаходзіць рэшткі праграм, паведамляе, да якой праграмы яны належалі, і дапамагае іх выдаліць.

🔍 Разумны пошук на прыладзе

Фільтр для пустых папак, часовых файлаў, ужо ўсталяваных праграм і іншага. Вы нават можаце стварыць уласныя крытэрыі пошуку. Інструмент «Ачыстка сістэмы» аўтаматычна шукае і выдаляе файлы паводле розных крытэрыяў.

🧹 Выдаліце непатрэбныя файлы і схаваны кэш

Эскізы, смецце, кэш і іншае: калі праграмы не прыбіраюць за сабой — гэта зробіць SD Maid. Інструмент "Ачыстка праграм" знаходзіць праграмы з непатрэбнымі файламі.

📦 Кіруйце ўсімі сваімі праграмамі

Атрымайце поўны спіс усіх праграм, усталяваных на вашай прыладзе. Уключаныя, адключаныя, карыстальніцкія або сістэмныя — ніводная праграма не зможа схавацца ад вас. Інструмент «Кіраванне праграмамі» - гэта менеджар праграм для пошуку, сартавання і кіравання праграмамі.

📊 Што выкарыстоўвае ўсю вашу памяць

Кіраванне сховішчам можа быць складаным, пасколькі праграмы, мультымедыя, сістэмныя і іншыя файлы захоўваюцца ў сховішчы прылады, SD-картах і USB-прыладах. Інструмент "Аналіз сховішча" - гэта файлавы менеджар, які паказвае, як выкарыстоўваецца памяць на вашай прыладзе і спрашчае кіраванне сховішчам.

📷 Пошук дублікатаў даных

Дублікаты загрузак, фотаздымкаў, адпраўленых праз сацыяльныя сеткі, або проста падобныя здымкі адной і той жа сцэны: з часам копіі могуць назапашвацца. Інструмент "Дэдуплікатар" знаходзіць абсалютна аднолькавыя або падобныя файлы і дапамагае выдаляць лішнія копіі.

👆 Навядзіце парадак адным правядзеннем

Выберыце папку і прагортвайце файлы адзін за адным простымі рухамі, каб захаваць, выдаліць або прапусціць. Інструмент «Swiper» дазваляе праглядаць усе рашэнні перш, чым нешта будзе выдалена, і вы можаце захаваць сеанс, каб працягнуць пазней.

🗜️ Вызваліце месца не выдаляючы фота

Фота могуць займаць шмат месца, але вы не заўсёды хочаце іх выдаляць. Інструмент «Media Squeeze» сціскае вашы выявы з рэгулюемымі наладамі якасці, каб вызваліць месца, захоўваючы вашы здымкі.

У гэтай праграме няма рэкламы. Некаторыя функцыі патрабуюць платнага абнаўлення.

SD Maid 2/SE з'яўляецца пераемнікам SD Maid 1/Legacy.
Праграма аптымізавана для новых версій Android і сканцэнтравана на ачыстцы.

Гэта праграма мае дадатковыя функцыі, якія выкарыстоўваюць API службы спецыяльных магчымасцей для аўтаматызацыі дзеянняў.
Выкарыстоўваючы API службы спецыяльных магчымасцей, гэта праграма можа націскаць кнопкі, каб вы маглі выконваць аперацыі ў некалькіх праграмах. выдаленне кэшу.
Гэта праграма не выкарыстоўвае API службы спецыяльных магчымасцей для збору інфармацыі.

SD Maid 2/SE — праграма для кіравання файламі і ачысткі памяці.